НАМ ГЭТЫ МІР ЗАВЕШЧАНА БЕРАГЧЫ!
29 красавіка ў гімназіі № 1 г.Барысава быў праведзены Урок Памяці “Нам гэты мір завешчана берагчы”.
Перад прысутнымі - вучнямі 5-9 класаў – удзельнікі клуба “Спадчына” як бы прагарталі старонкі ваенных дзён.
Асобую ўвагу звярнулі на тое, як адчуў народ першыя ўдары немцаў, як паступова нашы суайчыннікі стваралі партызанскія атрады і падполныя групы на Барасыўшчыне. Самым напружаным момантам стала мінута маўчання: толькі гук метранома ў цішыні.
Клуб “Спадчына” заўседы выступае з вакальнымі ансамблямі “Вясёлка” і “Чарадзейны мікрафон”. Прагучалі песні пра вайну і герояў як на беларускай, так і на рускай мовах.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
кіраўнік клуба “Спадчына”
Н.М. Галушка