У гімназіі адзначылі юбілей Максіма Багдановіча
Святочныя ўрачыстасці з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча прайшлі ў гімназіі з 6 па 10 снежня 2021.
Да юбілею беларускага паэта і пісьменніка вучні гімназіі і настаўнікі пачалі рыхтавацца загадзя. Была праведзена вялікая падрыхтоўчая работа: медыяцэнтрам гімназіі зняты відэарэпартаж «Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі», у бібліятэцы арганізавана тэматычная выстава і праведзена акцыя “Прачытай кнігу – павіншуй пісьменніка”, членамі клуба “Спадчына” падрыхтавана літаратурна-музычная кампазіцыя, аформлена выстава малюнкаў, ілюстрацый, фотаработ па творчасці паэта, тэматычных вырабаў “Васількі для Максіма”.
Распачаўся тыдзень віншавальнай радыёгазетай «Яркая зорка над родным краем», якую падрыхтавалі вучні 10 “Г” класа разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Сінькевіч Людмілай Аляксандраўнай. На перапынках і падчас класных гадзін вучні гімназіі мелі магчымасць праглядзець спецыяльны выпуск (відэарэпартаж), прысвечаны жыццю і творчасці Максіма Багдановіча, таксама паслухаць песні на вершы М. Багдановіча.
Працягнуўся святочны тыдзень конкурсам чытальнікаў “У вянок Максіму”. Жадаючых было столькі, што конкурс праводзіўся спачатку ў межах класаў, а потым лепшыя 15 чытальнікаў выступілі на сцэне актавай залы. Вучні чыталі вершы Максіма Багдановіча пад мультымедыйнае суправаджэнне.
Кампетэнтнае журы вызначыла пераможцаў у чатырох намінацыях:
1) Намінацыя “Тонкае адчуванне верша”: Барашка Арцём (6 “В” клас), Саркісян Мікіта (6 “А” клас);
2) Намінацыя “Арыгінальнае чытанне верша”: Корачкіна Яна (8 “В” клас), Махрова Марыя (5 “Г” клас);
3) Намінацыя “Артыстызм”: Лабянок Ульяна (6 “В” клас), Казак Дзяніс (5 “А” клас), Бардашэвіч Павел (8 “В” клас);
4) Намінацыя “На сумежжы мастацтваў”: Рынгель Паліна (6 “Б” клас), Маар Ганна (6 “Г” клас).
Лепшыя чытальнікі вершаў былі запрошаны на адкрытае пасяджэнне, якое падрыхтавалі члены клуба “Спадчына” на чале з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Галушка Наталляй Міхайлаўнай і выкладчыцай харавых дысцыплін Данец Ірынай Мікалаеўнай. Падчас літаратурна-музычнай кампазіцыі прагучалі песні на вершы Багдановіча ў выкананні творчых калектываў гімназіі.
Таксама прайшла акцыя “Адкрыты мікрафон”, падчас якой усе жадаючыя маглі прачытаць вершы вершы вялікага паэта і сказаць некалькі слоў пра яго.
Святочны тыдзень паказаў, што ў гімназіі няма абыякавых да лёсу роднай мовы і літаратуры, што гімназісты і настаўнікі з удзячнасцю ўшаноўваць памяць аб М.Багдановічу.
За вялікую падрыхтоўчую работу выражаецца падзяка настаўніцам беларускай мовы і літаратуры Байковай Т.І., Галушка Н.М., Мірзаян Н.Э., Паўлавай Ю.С., Сінькевіч Л.А.