“Свяці, кахання чыстая зара…”
13 сакавіка члены клуба “Спадчына” запрасілі на сваё чарговае адкрытае пасяджэнне “Свяці, кахання чыстая зара…”. Прысвечана яно самаму прыгожаму, загадкаваму і таямнічаму пачуццю – каханню. Васьмікласнікі падрыхтавалі літаратурна-гістарычны матэрыял пра асабістыя лёсы знакамітых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, пра каханне ў іх жыцці.Сустрэчу Адама Міцкевіча і Марылі Верашчакі праінсцэніравалі Лыско Аляксандр, Чубарава Аліна, Пападчанка Варвара, Кудраўцаў Аляксандр, Сакавец Аляксандр і Лазерка Кірыл. Пра сямейны і творчы саюз Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч расказалі Галюк Усціна і Сакавец Аляксандр. Канешне ж не абышлі і гісторыю кахання Максіма Багдановіча і Ганны Какуевай (Сасіновіч Ева, Юркевіч Любава). Паразважалі над тым, што ж такое каханне і якое яно бывае. Звярнуліся да слоўнікаў, і ў адным з іх – “Слоўніку эпітэтаў беларускай мовы” знайшлі аж 50 азначэнняў да слова “каханне” (Мінеева Валерыя, Зімагляд Анастасія, Тумаровіч Валерыя, Руль Елізавета, Матліна Аляксандра, Івашка Аліна, Тарасік Дар’я). Парадавалі гледачоў выразным чытаннем вершаў беларускіх паэтаў Барысёнак Аліна, Мінеева Валерыя, Руль Лізавета, Чарноў Дзмітрый. Выкананне некаторых нумароў суправаджалі фартэп’янныя п’есы ў выкананні Багіравай Саміры і Пшанічнай Аляксандры. Як заўсёды, разам з членамі клуба “Спадчына” быў вакальны ансамбль “Галактыка” (Дашчынская Лізавета, Баркалава Кацярына, Батый Лізавета, Пяцько Марыя). Беларускія народныя песні “Купалінка”, “А ў полі вярба”, песні сучасных беларускіх кампазітараў “Рэчанька” , “Бялявая, чарнявая..” заварожвалі залу. Танцавальны ансамбль “Каскад” выканаў вальс падчас гучання раманса на словы М.Багдановіча “Зорка Венера”.
Н.М. Галушка, кіраўнік клуба “Спадчына”
Больше фото с фотоальбоме “Свяці, кахання чыстая зара…” - смотреть