Размаўляй па-беларуску
Размаўляй па-беларуску
21 лютага 2020 года ў гімназіі адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. “Рускай мове дай разгрузку: размаўляй па-беларуску” – гэтыя словы сталі дэвізам дня.
Распачаўся святочны дзень рэпартажам “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”, які быў загадзя падрыхтаваны членамі клуба “Спадчына” (кіраўнік Галушка Н.М.) і зняты медыяцэнтрам гімназіі. На перапынках ў фае 2 паверха прайшла акцыя “Адкрыты мікрафон”, падчас якой вучні з 5 па 11 клас прачыталі любімыя вершы на беларускай мове.
Для вучняў у гэты дзень працавала тэматычная пляцоўка “Беларуская – самая мая!”. У цікавай форме вучням было прадстаўлена, як па беларуску агучыць адрас электроннай пошты, патлумачана значэнне слоў “гатоўка”, “жмінда”, “пакрыёма”, “казурка”, “прышчэпка”, “спакваля”, “звада”, “гатоўка”, “барукаццца” і інш.
Свята роднай мовы працягнулася ў кабінетах, дзе вучні 8 класаў правялі ўрокі-конкурсы з вучнямі 5-6 класаў. Спачатку актывісты клуба “Спадчына” расказалі пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята, а таксама пра мілагучнасць, самабытнасць, прыгажосць і непаўторнасць роднай беларускай мовы. Пасля вучняў чакалі конкурсныя мерапрыемствы на лепшага знаўцу роднай мовы.
У бібліятэцы гімназіі ў гэты дзень асаблівай папулярнасцю карысталіся беларускамоўныя выданні. Для ўсіх наведвальнікаў бібліятэкі працавала тэматычная выстава “Родная мова – крыніца натхнення пісьменнікаў.
Для аматараў беларускай мовы ў чацвер быў арганізаваны конкурс па беларускай мове “Буслік”.
Дзень роднай мовы ў гімназіі прайшоў святочна і незабыўна!
Юлія Пятакова, намеснік дырэктара по вучэбнай рабоце
ДУА “Гімназія №1 г.Барысава”
Фотаальбом - глядзець
Дадатковая інфармацыя аб колькасці ўдзельнікаў:
Вучні 5-6 класаў – 158 чалавек.
Удзельнікі гульні “Буслік” (вучні 3-11 класаў) – 171.
Члены клуба “Спадчына” – 15 чалавек.
Актыўныя ўдзельнікі акцыі “Адкрыты мікрафон” (выканаўцы вершаў, песень) – 22 чалавекі.